Брэсцкія настаўнікі будуць сачыць за сваімі вучнямі на цэнтральнай плошчы
https://spring96.org/be/news/44541
2011
2011-07-13T12:35:29+0300
2011-07-13T12:35:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта паведаміла настаўніца адной са школаў Брэста.
"З Райана прыйшоў ліст, у якім ад кожнай школы патрабуюць прысутнасць настаўнікаў на плошчы Леніна з 19.00 па 21.00. Мэта - высвятленне асобаў прысутных там вучняў. Таксама ў лісце раяць апрануцца так, каб было зразумела, што мы адрозніваемся ад удзельнікаў акцыі. Але як менавіта апрануцца -- не сказана. Тлумачаць такое патрабаване так – “каб не забралі разам з усімі”, -- паведаміла жанчына "Еўрарадыё".
Нагадаем, што на сёння, 13 ліпеня, запаланаваная чарговая "акцыя маўчання". У Брэсце яна пройдзе на плошчы Леніна. У мінулую сераду ўдзел у акцыі ўзяло некалькі соцень чалавек. Тады абыйшлося без затрыманняў.