Шукала сына, трапіла пад артыкул
Аляксандра Куўшынава затрымалі на Прывакзальнай плошчы 3 ліпеня. Яго мама, Таццяна Куўшынава, пайшла ў РУУС Маскоўскага раёна, каб даведацца пра лёс сына. Аднак прайсці ў будынак міліцыі ёй не дазволілі.
Лейтэнант міліцыі Яроменка расцаніў жаданне знайсці сына, як «незаконнае пранікненне ў будынак Маскоўскага РУУС г. Мінска». Больш за тое, спробу жанчыны зайсці ў будынак, дзе па ідэі людзей павінны абараняць, міліцыянт расцаніў як «незаконнае пранікненне», якое «неаднаразова патрабаваў спыніць».
На жанчыну быў складзены пратаколы аб парушэнні арт.23, 4 КоАП (непадпарадкаваньне законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні ім службовых абавязкаў).
Аказваецца, каб стаць злосным парушальнікам, досыць усяго толькі прыйсці ў РУУС, каб заявіць аб знікненні ўласнага сына.