viasna on patreon

Міліцыянты не інфармуюць пра стан здароўя Салодкага

2011 2011-07-13T12:20:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю пра стан здароўя Юрася Салодкага. Асуджаны за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня актывіст Руху “За Свабоду” працягвае трымаць галадоўку ў знак нязгоды з рашэннем суду, у адказ на што адміністрацыя ізалятару у Жодзіна заявіла, што не будзе падаваць ніякіх звестак пра яго нават родным.

Па словах паплечніка Салодкага па Руху “За Свабоду” Віктара Янчурэвіча, жонка актывіста некалькі ўжо сутак спрабуе безвынікова дазнацца пра стан здароўя свайго мужа.

- На дадзены момант вядома, што Салодкі разам з іннымі арыштаванымі пераведзены ў Жодзіна. Галадоўку ён працягвае трымаць. Ва ўстанову звярталіся, але дакладнай інфармацыі не атрымалі. Звярталася і жонка Ганна, але інфармацыі не атрымала, таму што ў адміністрацыі гэтай установы адмаўляюцца даваць нейкую інфармацыю. Сёння да Юрася будзе спрабаваць прабіцца адвакат.

Юрась Салодкі быў затрыманы разам з іншымі ўдзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту на Прывакзальнай плошчы ў Мінску 3 ліпеня. Двое сутак лёс актывіста быў нікому не вядомы, а пазней у турме на Акрэсціна родным паведамілі, што Салодкі быў асуджаны на 13 сутак арышту і абвесціў сухую галадоўку пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства