"Народную волю" таксама не закрываюць
https://spring96.org/be/news/44531
2011
2011-07-13T11:32:04+0300
2011-07-13T11:32:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
13 ліпеня ў ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе прайшоў судовы працэс па пазову Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты «Народная Воля». Міністэрства інфармацыі адразу выступіла з хадайніцтвам адклікаць свой пазоў супраць Народнай волі.
Пасьля невялікага перапынку судзьдзя паведаміў, што Вярхоўны Суд
задаволіў хадайніцтва Міністэрства інфармацыі. На гэтым працэс закрыты.
У залі Вярхоўнага Суду прысутнічалі Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Андрэй Бастунец, іншыя палітыкі і грамадзкія дзеячы.
12 ліпеня 2011 г. Міністэрства інфармацыі ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе адклікала позву аб закрыцьці газэты "Наша Ніва".