viasna on patreon

У Гародні суд пакараў штрафам журналістку Гражыну Шалкевіч

2011 2011-07-13T11:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася адміністратыўная справа журналісткі "Радыё Рацыя" Гражыны Шалкевіч, затрыманай падчас асвятлення маўклівай акцыі 6 ліпеня. Суд пакараў журналістку штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.

Учора дамоў да журналісткі з'явіўся ўчастковы міліцыянт, які прынёс ёй позву на сёння, 9:20 раніцы, - паведамляе “Гарадзенская вясна”.

Нагадаем, што 11 ліпеня суд Ленінскага раёна пакараў штрафам у 30 базавых велічынь журналіста "Радыё Свабода" Міхала Карневіча, таксама затрыманага на акцыі 6 ліпеня падчас выканання прафесійных абавязкаў.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства