Вырашаецца лёс “Народнай Волі”
https://spring96.org/be/news/44525
2011
2011-07-13T09:59:59+0300
2011-07-13T09:59:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У 10 гадзін раніцы ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачнецца судовы працэс па зыску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная Воля».
“І нам, журналістам, усім супрацоўнікам рэдакцыі, застаецца спадзявацца, што ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе ўважліва, усебакова разбяруцца ў сітуацыі і адхіляць меч, які занесены над дэмакратычнай ластаўкай — “Народнай Воляй”. Яе высакародная справа патрэбна Беларусі, дзяржаве, грамадству”, — адзначыў напярэдадні суда галоўны рэдактар газеты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч.