viasna on patreon

Мінгарсуд пакінуў прысуды анархістам без зменаў

2011 2011-07-08T15:56:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Менгарсудзе разглядаліся касацыйныя скаргі на прысуды анархістам. Нагадаем, што Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна і Яўгена Сілівончыка асудзілі за шэраг палітычных акцый. У прыватнасці, за напад на расійскую амбасаду ў жніўні 2010 года. 

Суд разгледзеў касацыйныя скаргі Аліневіча, Дзядка і Францкевіча і пакінуў прысуды без зменаў. Цяпер  яны будуць абскарджваць рашэнне суда ў далейшых інстанцыях, адзначае ў сваім прэс-рэлізе "Анархічны Чорны Крыж — Беларусь".
Веткін і Сілівончык не падавалі касацыйныя скаргі. На судзе ў траўні Веткін і Сілівончык прызналі сябе віноўнымі і давалі паказанні супраць іншых абвінавачаных. Аліневіч, Дзядок і Францкевіч адмаўляюць сваю віну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства