viasna on patreon

“Вясна” салідарная з рэгіянальнымі сябрамі-праваабаронцамі

2011 2011-07-09T11:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтар “Вясна” заяўляе аб падтрымцы і салідарнасьці з рэгіянальнымі актывістамі, затрыманымі пры выкананьні прафесійных абавязкаў падчас акцый маўклівага пратэсту па ўсёй Беларусі.

Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі быў затрыманы падчас акцыі 15 чэрвеня, у яго былі перапісаныя асабістыя дадзеныя.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун быў затрыманы ў Мазыры 22 чэрвеня. Ён прыйшоў на гарадскую плошчу пасля атрымання інфармацыі, што там пачаўся хапун маладых людзей. Праваабаронца быў дастаўлены ў РАУС, адкуль яго адпусцілі амаль апошнім з затрыманых - без правядзення адміністратыўных працэдураў.

Аляксей Лапіцкі з Жодзіна быў затрыманы на акцыі 29 чэрвеня са складаннем пратаколу за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ). На наступны дзень суд прысудзіў Аляксею Лапіцкаму 5 сутак арышту.

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны быў затрыманы на акцыі 3 ліпеня і пакараны 15 суткамі арышту за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ).

У той самы дзень у Магілёве быў затрыманы праваабаронца Барыс Бухель. У яго адабралі мабільны тэлефон і выдалілі фотаздымкі з акцыі. Яшчэ раз спадара Бухеля затрымалі 7 ліпеня, на наступны дзень пасьля чарговай акцыі. Праваабаронца зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а 8 ліпеня асуджаны на 7 сутак арышту.

ПЦ "Вясна", нягледзячы на ціск і перасьлед з боку ўладаў, і надалей будзе працягваць сваю дзейнасьць па абароне правоў і свабод беларускіх грамадзянаў.

Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі
У. Целяпун перапісвае прозвішчы затрымаўшых яго міліцыянтаў
Праваабаронца Анатоль Паплаўны
Праваабаронца Барыс Бухель.
Праваабаронца Аляксей Лапіцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства