Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)
У многіх гарадах Беларусі 7 ліпеня адбываліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту 6 ліпеня. Праваабаронцы намагаюцца адсачыць, наколькі гэта магчыма, усе адміністратыўныя працэсы, і збіраюць інфармацыю аб незаконным пераследзе грамадзян.
БЕРАСЬЦЕ: 6 ліпеня на маўклівай акцыі ў Берасьці затрымалі 7 чалавек, пратаколы склалі паводле ч.1 арт. 23.34 «Парушэньне правілаў арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Фактычна ўсе яны за выключэннем аднаго ўдзельніка пакараныя штрафам.
Аляcюк Алег - арышт на 15 сутак,
Новік Сяргей - штраф 20 базавых велічыняў
Мацуль Аляксандар - штраф 20 б.в.
Вітошкін Дзяніс - штраф 20 б.в.
Хорак Эдуард - штраф 20 б.в.
Фядзько Станіслаў - штраф 20 б.в..
ВІЦЕБСК: У судзе Кастрыніцкага раёну Віцебску 7 ліпеня былі разгледжаны адміністрацыйныя справы 15 затрыманых удзельнікаў “маўклівай акцыі пратэсту”. Суддзя Іна Грабоўская разглядала ўсе справы ў адным паседжаньні. Пратаколы былі складзеныя на наступных грамадзян:
Жураўлёў Усевалад,
Пашэніна Таццяна,
Пашэніна Алена,
Латушкін Кірыл,
Латушкіна Алена,
Пчолкін Зміцер,
Ляурда Валянціна,
Бажкоў Аляксандр,
Станкевіч Максім,
Мацвееў Вадзім,
Казіміранка Максім,
Селязнёў Яўген,
Хлашчанкова Улляна.
Уладзіміранка Дзяніс,
Халмачоў Канстанцін.
ГОМЕЛЬ: У судзе Цэнтральнага раёна суддзя Алена Цалкова вынесла прысуд
Усціменку Руслану – арышт на 15 сутак.
МАГІЛЁЎ: У судзе Ленінскага раёна Магілёва ў другой палове дня 7 ліпеня разгледжаныя адміністратыўныя справы затрыманых падчас апошніх акцый пратэсту, арганізаваных удзельнікамі сацыяльных сетак у інтэрнэце. Суддзя Ірына Ланчава вынесла наступныя прысуды:
Асіпцоў Алесь - арышт на 10 сутак,
Кісялёў Аляксандр - арышт на 5 сутак.
Заблоцкі Віталь – штраф 30 базавых велічыняў,
Якімовіч - папярэджанне.
Суддзя Таццяна Пархоменка вынесла папярэджанне Аляксандру Сімановічу. Суддзя Станіслаў Шандаровіч пакараў Валянціна Лабачова 12 суткамі арышту. Праваабаронцу Барыса Бухеля і Алега Дзьячкова змясцілі да суду ў ІЧУ, паколькі на сёння не было вольных суддзяў.
7ліпеня. Алега Дзьячкова аштрафавалі на 1 млн 50 тысяч рублёў. Барыса Бухеля арыштавалі на 7 сутак.
БАБРУЙСК: тут былі асуджаныя ўсе 23 затрыманыя ўдзельнікі "маўклівай" акцыі 6 ліпеня. Калі затрыманыя прызнавалі віну - суддзя прызначала пакаранне штрафам у 2 сбазавыя велічыні, тым, хто віны сваёй не прызнаў - 5 б.в.
ГАРОДНЯ:
Бандарчук Зьміцер - 10 сутак
МАЛАДЭЧНА:
Алег Гапоненка - 30 базавых велічыняў,
Вольга Рудніцкая - 10 б.в (350 тыс.),
Павел Сяргей - 10 сутак арышту.
Фіалкава Жанна - 3 б.в.
ВІЛЕЙКА: Капцюг Зміцер. Суддзя Алена Арцымовіч перанесла суд на 12 чэрвеня, каб запрасіць на паседжвнне сведкаў з боку абароны.