viasna on patreon

Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці

2011 2011-07-07T22:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе праваабаронцам Рыгорам Варвашэвічам і прысутнымі грамадзянамі (12 асобаў) былі складзеныя і пададзеныя шераг дакумантаў: заява аб прадастаўленьні залы для разгляду справы па арт. 23.34 КаАП і 4 скаргі прысутных грамадзян у кнігу “Заўваг і прапаноў” суду на тое, што супрацоўнікі і ахова суду спрабавалі ўвесьці ў зман жадаючых прысутнічаць на судзе шляхам утойваньня часу разгляду справы.
Суддзя намесьнік старшыні суду Ленінскага раёна г. Брэста Алег Сцяпанавіч Міранюк.

1. Новік Сяргей Васілевіч (неабыякавы) - па арт.23.34 КаАП 20 базавых,
2. Мацуль Аляксандар Леанідавіч, рабочы, (Неабыякавы) - па арт.23.34 КаАП 20 базавых,
3. Вітошкін Дзяніс Алегавіч (неабыякавы) - па арт.23.34 КаАП 20 базавых,
4. Хорак Эдуард Відольд’явіч, рабочы, (Неабыякавы) - па арт.23.34 КаАП 20 базавых,
5. Алесяюк Алег Аляксеявіч (ранее ўдзельнічаў у мерапрыемствах апазыцыі) - па арт.23.34 КаАП  з улікам асобы 15 сутак,
6. Федзько Станіслаў Уладзіміравіч (сябра СПБ) - па арт.23.34 КаАП 20 базавых,
7. Бацук Юры Анатольевіч (каардынатар па Брэсту ад “Маладая Беларусь”) – паседжанне адкладзена на 15 ліпеня на 14 гадзін, матэрыялы адпраўлены на дапрацоўку.

Нічыпарук Вадзім – штраф 10 б.в.

Нагадаем, што ўсе затрыманыя ў Берасьці 6 ліпеня ўдзельнікі “Маўклівай” акцыі правялі суткі пад арыштам у чаканьні суду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства