Андрэю Пачобуту далі 3 гады з адтэрміноўкай
Журналіста "Гаўэты выборчай" Андрэя Пачобута асудзілі ў судзе Ленінскага раёну Гародні на 3 гады пазбаўленьня волі адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Пачобут быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.
Андрэй Пачобут быў апраўданы па артыкуле за абразу прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК РБ). У паклёпе на прэзідэнта ч.1 арт. 367 КК РБ) журналіста прызналі вінаватым. Пракурор прасіў для гарадзенца 3 гады пазбаўленья волі.
Пасьля апошняга слова абвінавачванага суддзя Віталь Ляцко абвесціў перапынак да 14-30 для абвяшчэньня прысуду.
Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме, у залю суда не пускаюць нават жонку з дачкой і бацькоў Андрэя.
Відавочцы паведамілі Еўрарадыё, што перад пасяджэннем мініцыянты спрабавалі затрымаць фатографа Сяргея Грыца. Але калегі здолелі "адбіць" яго. Праз некалькі хвілінаў журналіст "Газеты выборчай" выступіў у судзе з апошнім словам. Яно заняло не больш за 2 хвіліны. Вінаватым ён сябе не прызнаў.