viasna on patreon

Ігар Банцар атрымаў 10 сутак арышту

2011 2011-07-04T13:25:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ігар Банцар пакараны адміністратыўнам арыштам у выглядзе 10 сутак, ён аб’явіў галадоўку, але сказаў, што будзе піць і таму яго жонка збіраецца прынесці яму сокі, ваду.

Пакуль ніякіх падрабязнасцей няма, таму што суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Журналісты, сябры і блізкія не паспелі патрапіць на суд, бо калі Ігар патэлефанаваў і сказаў, што пачынаецца суд, гэта было літаральна за 2 хвіліны да пачатку суда, таму ніхто ў час даехаць не паспеў, судовая расправа скончылася, журналісты і блізкія яшчэ не ведаюць, за што фактычна яго пакаралі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства