viasna on patreon

У Гародні зноў затрыманы Ігар Банцар

2011 2011-07-03T16:22:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bancar.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст і актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар быў затрыманы ў першай палове дня 3 ліпеня недалёка ад свайго дому.  Па тэлефоне ён толькі пасьпеў паведаміць, што, верагодна, яго будуць судзіць за парушэньне правілаў правядзеньня пікета 28 чэрвеня.

Верагодней за ўсё, Ігара Банцара будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага пікету, паведамляе сайт Саюзу палякаў у Беларусі. Праўдападобна, што суд адбудзецца 4 ліпеня. 28 чэрвеня сябры СПБ зьбіраліся каля будынку суда, дзе праходзіў працэс па крымінальнай справе журналіста "Газэты выборчэй" Андрэя Пачобута.

Гэта ўжо трэцяе затрыманьне Ігара за апошнія 3 тыдні. Папярэднія разы яго судзілі за дробнае хуліганства.У якасьці пакараньня суд у адным выпадку прызначыў 5 сутак арышту, а ў другім - штраф у памеры 60 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства