Мінскае міліцэйскае начальства пазбавіла Віктара Івашкевіча магчымасьці наведваць хворых бацькоў па выходных.
Рэдактар газэты «Рабочы» са сьнежня 2002 году адбывае пакараньне на «хіміі» ў Баранавічах за «паклёп на Лукашэнку». Раней адміністрацыя дазваляла Віктару наведваць сваіх хворых бацькоў у выходныя дні. Зараз мінскае міліцэйскае начальства пазбавіла Віктара Івашкевіча гэтай магчымасьці
Віктара Івашкевіча асудзілі летась у верасьні за публікацыю артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”, прысьвечаную А.Лукашэнку і ягонаму атачэньню. Яго пакаралі абмежаваньнем волі на два гады. 16 сьнежня Віктар Івашкевіч паехаў у Баранавічы на гэтак званую “хімію”.
У Менску ў яго засталіся састарэлыя бацькі. Амаль два гады маці, хворая на рак, лечыцца хіміятэрапіяй. Некалькі апошніх месяцаў яна ў ложку. Бацька зламаў нагу і цяпер яму самому патрэбная дапамога. Віктар прыяжджаў у Менск на выходныя дні, каб дапамагчы сваім бацькам.
Цяпер жа ўчастковы міліцыянт накіраваў ліст у Баранавічы, у якім ён напісаў, што, паколькі ня ведае Івашкевіча, лічыць немэтазгоднымі ягоныя прыезды ў Менск.
У выпадку, калі Віктар Івашкевіч парушыць прадпісаньне й самавольна наведае сваіх бацькоў, яму пагражае замена “хіміі” на турму і пазбаўленьне права на датэрміновае вызваленьне.
Бацькі Віктара Івашкевіча напісалі заяву на імя начальніка ўправы міліцыі Савецкага раёну Менску,