Журналістаў ВВС не пусцілі ў Беларусь
https://spring96.org/be/news/44263
2011
2011-06-30T08:55:44+0300
2011-06-30T08:55:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міністэрства замежных спраў Беларусі анулявала візы журналістаў брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі Ніка Стардзі і Люсі Эш, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Нік Стардзі і Люсі Эш мелі адкрытыя візы і акрэдытацыю пры МЗС Беларусі. Яны планавалі наведаць краіну на Дзень Незалежнасці. Але ў панядзелак, 27 чэрвеня, ім патэлефанавалі прадстаўнікі Амбасады Беларусі і Лондане і сказалі, что МЗС вырашыў ануляваць іх візы, гаворыцца ў паведамленні БАЖ.
Аб прычынах такога рашэння ні амбасада, ні МЗС нічога не паведамляюць, падкрэсліваючы, што маюць права не тлумачыць сваіх крокаў. Журналістам таксама параілі не звяртацца па беларускую візу ў бліжэйшым будучым.