viasna on patreon

У кватэру Пачобутаў прыходзілі судовыя выканаўцы

2011 2011-06-21T11:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobuty.jpg
Жонка А.Пачобута Аксана з дачкой Янай

Жонка А.Пачобута Аксана з дачкой Янай

Судовыя выканаўцы наведалі кватэру сямі’і журналіста “Газэты выборчэй” Андрэя Пачобута. Яны цікавіліся, ці жонка Андрэя Аксана будзе плаціць ўсе кары, наложаныя на Андрэя цягам апошніх месяцаў. Агулам назвалі суму каля 7 мільёнаў беларускіх рублёў.

Бытавая тэхніка ў кватэры Пачобутаў была ўжо апісаная КДБ адразу пасля таго, як супраць Андрэя была распачатая крымінальная справа, - адзначыла Аксана Пачобут:

- Яны прыходзяць да мяне або шлюць сюды лісты. Я ўжо хадзіла ў падатковую і казала, што ён тут увогуле не жыве, і дала ім адрас турмы. Нейкія там на ім 35 тысяч, што ён быў утрыманы ў ІЧУ, і яшчэ прыйшло 750 тысяч за тое, што ён нібы несвоечасова аплочвае падаткі і плюс самі падаткі. Агулам гэта каля сямі мільёнаў. Я разумею, што яны праз мяне спрабуюць ціснуць на майго мужа, каб да яго там даходзілі нейкія звесткі, то вось тут дзёргаюць тваю жонку, каб яму там неспакойна сядзелася. А ён абмежаваны ў свабодзе і не можа нас бараніць. Але калі я апынуся ў гэтай сітуацыі, аказалася усё не так цяжка: мне дапамагаюць ягоныя сябры па Сюзе Палякаў, журналісты падтрымліваюць – гэта безумоўна вялікая падтрымка.

Судовы працэс над журналістам пачаўся 14 чэрвеня. Наступнае паседжаньне – 23 чэрвеня.

Пачобута абвінавацілі ў паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газэце Выборчай», у калёнцы Пачобута на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства