viasna on patreon

Суд над Канстанцінавым не адбыўся: сведка быў «пад мухай»

2011 2011-06-21T10:49:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над затрыманым 17 чэрвеня наваполацкім актывістам Яўгенам Канстанцінавым так і не адбыўся. 20 чэрвеня суддзя не змагла дапытаць сведку з боку абвінавачвання, якога нібыта аблаяў актывіст, паколькі той не змог адэкватна рэагаваць на пытаньні. Проста з судовай залы Канстанцінава адпусцілі дадому.

Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, адміністратыўная справа  па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) будзе разгледжаная ў сераду, 22 чэрвеня.

Перад затрыманьнем 17 чэрвеня  дома ў Яўгена  быў праведзены ператрус, пасьля чаго яго адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Выходныя Канстанцінаў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Яўген быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства