Прызначаная касацыя на прысуды Халіп, Севярынцу і Марцалеву
https://spring96.org/be/news/43988
2011
2011-06-10T18:13:00+0300
2011-06-10T18:13:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Разгляд касацыйных скаргаў на прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву прызначаны на 21 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе.
Пра гэта Свабодзе паведаміў Сяргей Марцалеў са спасылкай на ліст з суду.
Заводзкі суд Менску прызнаў актывістаў вінаватымі ў арганізацыі дзеяньняў, які груба парушылі грамадзкі парадак, і пакараў Ірыну Халіп 2 гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 2 гады, Паўла Севярынца — 3 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстановы адкрытага тыпу, Сяргея Марцалева — 2 гадамі пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам 2 гады