viasna on patreon

“Бабруйскае жыццё”: «Здраднікі вартыя пакарання…»

2011 2011-06-11T09:01:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-zucce-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля працяглага маўчання газету Бабруйскага гарвыканкама “панесла” так, што не спыніць. У апошніх нумарах аўтары “БЖ” шчыльна ўзяліся за “выкрыццё” вінаватых у цяжкім становішчы беларускай эканомікі. Як паведамлялася раней, Аляксандр Цімафееў абвінавачвае СМІ, а вось Іван Шэршань знайшоў тут сляды замежных спецслужб.

Аўтар матэрыяла “Па старому сцэнару” (№ 42 ад 10 чэрвеня) піша, што заходнія дзяржавы маюць стратэгічны план падпарадкавання свайму уплыву розных краін, у тым ліку Беларусі. “Яшчэ ў пачатку Другой сусветнай вайны спецслужбамі Вялікабрытаніі быў распрацаваны “Стратэгічны план па дэзарганізацыі жыцця ў краінах, саюзных Германіі”, а яго рэалізацыя ў ваенныя часы паказала сваю эфектыўнасць”, - піша Іван Шэршань.

Аўтар сцвярджае, што гэты план не раскрыты і дасюль, і ім скарысталіся краіны НАТА “па арганізацыі мецяжоў у ГДР, Венгрыі, Чэхаславакіі, Польшчы, а затым і для развала СССР і дзяржаўных перваротах у краінах СНД, Бліжняга Усходу і Афрыкі”. Ён піша, што адным з палажэнняў гэтага плана ёсць “распаўсюд ілжывых чутак”, з-за якіх у беларускім грамадстве адбываецца паніка.

“Вар’яцтва панікёраў і зраднікі, якія сеюць паніку сярод народа, ні ў якія часы славы не заслугоўвалі, а былі вартыя пагарды і пакарання, таму думайце самі, вырашайце самі, панікаваць ці даць нашаму ўраду магчымасць спакойна вырашаць нашыя агульныя праблемы”, - рэзюмуе аўтар “Бабруйскага жыцця”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства