viasna on patreon

Газета гарвыканкама знайшла вінаватых

2011 2011-06-03T17:18:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-zucce-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнім нумары (№ 40 ад 3 чэрвеня) гарвыканкамаўская газета “Бабруйскае жыццё” нарэшце знайшла вінаватых у крызісе, які абрынуўся на нашу краіну. Па меркаванні аўтара артыкула “Откуда гвалт?” Аляксандра Цімафеева, вядомага сваімі каляпалітычнымі пасквілямі, ва ўсім вінаватыя СМІ. Але канкрэтных назваў, пакуль, не называе. 

Ён наракае крыху  на “сарафаннае радыё”, але галоўны вораг, на яго думку – інтэрнэт, у тым ліку “і некаторыя замежныя сродкі масавай інфармацыі”. Гэты вораг развязаў, як піша аўтар “інфармацыйна-псіхалагічную вайну”, а яе ахвяры – звычайныя беларусы.

Аляксандр Цімафееў даводзіць, што замежныя дзяржавы выкарыстоўваюць СМІ, каб пусціць па каналах “праціўніка” інфармацыю, якая ўздзейнічае на “ацэнкі, намеры і арыентацыю насельніцтва і асобаў, якія прымаюць рашэнні”. Метад такога “гвалта”, сцвярджае аўтар, і быў выкарыстаны ў сітуацыі з ажыатажным попытам на тавары і валюту.

“Робіцца гэта для таго, каб стымуляваць сіндром натоўпу, у выніку чаго з'яўляецца магчымасць уводзіць любыя матывацыі. Таму ўсе размовы пра тое, што «інфармацыйная бяспека» не патрэбна, што гэта «не дэмакратычна», з'яўляюцца дэманстрацыяй неразумення даўно існуючай праблемы. Меркаванне жа «пятай калоны» цалкам відавочна. Кожная краіна рана ці позна сутыкаецца з вялікімі праблемамі. Свет ўзаемазвязаны, асабліва ў наш час. Гістарычны вопыт паказвае, што менавіта ў такія перыяды актывізуецца дзейнасць «пятай калоны» і замежных СМІ па падрыву стабільнасці ў грамадстве. Адэкватны адказ гэтаму можна даць, калі мы будзем адзіныя, абараняючы сваю дзяржаву,” – даводзіць газета гарвыканкама. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства