viasna on patreon

Прысуды актывістам анархісцкага руху

2011 2011-05-27T14:50:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anarchi-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cуддзя суду Завадскога раёну Менска Жана Хвайніцкая агучыла прысуды групе актывістаў анархісцкага і сацыяльнага ўхілу.

Ігар Аліневіч атрымаў  8  гадоў зняволеньня  ў калоніі ўзмоцненага рэжыму (абвінавачваўся па арт. 218 і 339 Крымінальнага кодэксу);
Мікалаю Дзядку суддзя «налічыла» 4 з паловай гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму (арт 339 і 211 КК РБ), Аляксандру Францкевічу, адхіліўшы арт. 218 і пакінуўшы арт. 339 – 3 год калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Максім Веткін атрымаў 4 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу (абвінавачваўся па частцы 3 арт. 218 і частцы 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу).
Яўген Сілівончык атрымаў паўтары гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу (арт. 239 КК РБ).

Максім Веткін і Яўген Сілівончык вызваленыя з-пад варты ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства