“Сябрам усё, ворагам -- закон”
Салігорцы пачалі атрымліваць стандартныя адпіскі з Міністэрства
інфармацыі на свае лісты з патрабаваннямі аб тэрміновым адкліканні іску супраць “Наша
Нівы” і “Народнай Волі”.
У сваім адказе першы намеснік Міністра Л. С. Ананіч сцвярджае, што “у адпаведансці
з артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”
Міністэрства інфарацыі мае права прад’яўляць у суд іск аб спыненні выпуску
сродку масавай інфармацыі ў выпадку вынясення юрыдычнай асобе, на якую
ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, на працыягу года двух і
больш пісьмовых папярэджанняў”.
Аляксей Валабуеў, адзін з аўтара звароту, не пагаджаецца з чыноўніцай:
- Сваім жыццёвым крэда “Сябрам усё, ворагам -- закон” Лілія Ананіч добра вядома
многім салігорцам шчэ з 2009 году, калі праз яе непасрэдны ўдзел не атрымалася
зарэгістраваць незалежнае выданне “Салігорск Плюс”. Але ж у дадзеным
выпадку больш абурае прававая некампетэнтнасць чыноўнікаў такога ўзроўню. У
лісце я ніводнага слова не напісаў аб парушэнні Міністэрствам інфармацыі Закона
“Аб сродках масавай інфармацыі”, але ж патрабаваў абароны майго права на атрыманне
інфармацыі з боку адпаведнага ведамаства. А тут ведамства мала таго, што
адказвае не па сутнасці пытання, дык яно шчэ і само прад’яўляе свае правы!
Абсурд.
Яшчэ адзін падпісант пад зваротам да Міністра інфармацыі Уладзімір Шыла, атрымаўшы
аналагічны адказ, вырашыў зрабіць тэлефонны званок у міністэрства:
- Ведаеце, я папрасіў знайсці спадарыную Ананіч, напрыклад, у курылцы па абедзе
і перадаць ёй простую ісціну - у краіне дзе няма свабоды, не бывае і каўбасы.
Мне не адразу адказалі. Прыйшлося запытацца, ці даўно работнікі Мінінфарму былі
ў крамах. І тут я адчуў глыбокае паразуменне. Паабяцалі перадаць.
“Праваабарончая хроніка”