viasna on patreon

У суд над анархістамі не прыходзяць сведкі

2011 2011-05-20T16:47:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Заводскага раёна Мінску працягваецца працэс над актывістамі анархісцкага руху.

Нагадаем, Максіма Веткіна, Яўгена Селівончыка, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча вінавацяць у шэрагу нападаў на будынкі, падпалах ды іншых злачынствах. У прыватнасці, іх называюць віноўнымі ў нападзе на расійскую амбасаду ў Мінску, будынак Федэрацыі прафсаюзаў, казіно "Шангры Ла". Францкевіча вінавацяць таксама ва ўзломе сайту Наваполацкага гарвыканкаму. 

20 траўня сведка – ахоўнік ФПБ адзначыў, што бачыў сілуэты двух нападнікаў, якія кінулі дымавую шашку. 

Эксперт камп'ютарна-тэхнічных экспертыз паведаміў, што не знайшоў на камп'ютары Францкевіча слядоў таго, што хлопец узламаў сайт Наваполацкага гарвыканкаму. Шкодны код, адзначыў ён, ужо знаходзіўся на серверы наваполацкага сайта. Калі ён туды трапіў, эксперт не ведае, перадае "Індымедыя Беларусь"

Паколькі сведкі на працэс не з'явіліся, каля 14 гадзін суд абвясціў, што ўсіх іх даставяць у суд прымусова. Працэс працягнецца ў 10 гадзін 23 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства