viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд адкладаецца

2011 2011-05-20T18:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прысуд сямі ўдзельнікам падзей на Плошчы, у тым ліку двум кандыдатам у прэзідэнты, перанесены з-за хваробы суддзі Людмілы Грачовай.

Нагадаем, што самы большы тэрмін -- 8,5 гадоў зняволення -- пракурор Кірыл Чубкавец запрасіў для былога супрацоўніка ДАІ, удзельніка падзей на Плошчы Аляксандра Класкоўскага, якога абвесціў вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу -- "масавыя беспарадкі", "прысваенне чужога звання альбо паўнамоцтваў" і "абраза прадстаўніка ўлады". Астатніх падсудных судзяць па артыкуле 293, але Уса і Статкевіча, як і Класкоўскага, вінавацяць не толькі ва ўдзеле, але і ў арганізацыі беспарадкаў. Пракурор лічыць магчымым зняволіць Дзмітрыя Уса на 7, па Міколу Статкевіча -- на 8 гадоў. Грыбкову, Буланаву, Квяткевічу і Пазняку абвінаваўца запрасіў па 4 гады. Акрамя таго, у дачыненні да Грыбкова пракурор лічыць патрэбным прымяніць прымусовае лячэнне ад алкагалізму, хоць у справе няма матэрыялаў адпаведнай экспертызы.

Адвакаты ўсіх падсудных абгрунтавана запатрабавалі апраўдаць іх. Абаронцы адзінадушна заявілі ў судовых спрэчках, што масавых беспарадкаў 19 снежня не было.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства