viasna on patreon

Беларускія анархісты: першы судны дзень

2011 2011-05-19T08:02:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

18 траўня 2011 г. ў судзе Заводзкага р-ну Менску пачаўся суд над актывістамі анархісцкага, сацыяльнага, антыфашыстоўскага й антыядзернага руху Ігарам Аліневічам, Максімам Веткіным, Мікалаем Дзядком, Аляксандрам Францкевічам і Яўгенам Сілівончыкам. Маладых людзей абвінавачваюць у сэрыі нападаў на дзяржаўныя будынкі, а таксама ва ўзломе сайта.

Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч знаходзяцца пад вартай з 3 верасьня 2010 г., Максім Веткін – з 4 лістапада 2010 г., Ігар Аліневіч быў выкрадзены беларускімі спэцслужбамі з Масквы 28 лістапада 2010 г., Яўген Сілівончык знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе й належных паводзінах.

Згодна з абвінавачаньнем пракурора, Мікалай Дзядок абвінавачваецца ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця пад Генеральным штрабам Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 г. (ч.2 арт.339 КК), напад на казіно “Шангры Ла” 5 сьнежня 2009 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК), на будынак Федэрацыі прафсаюзаў 30.04.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК).

Ігара Аліневіча абвінавачваюць у ва арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця пад Генеральным штрабам Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 г. (ч.2 арт.339 КК), напад на казіно “Шангры Ла” 5 сьнежня 2009 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК), падпал дзьвярэй філіяла Беларусбанка 31.05.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК), напад на Расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК) і напад на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК).

Аляксандр Францкевіч вінаваціцца ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця пад Генеральным штрабам Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 г. (ч.2 арт.339 КК), напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску 9 сакавіка 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК) – здымаў на відэа, на будынак Федэрацыі прафсаюзаў 30.04.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК), узлом сайта наваполацкага гарвыканкама (ч.2 арт.349, арт.354, ч.2 арт. 351 КК).

Максім Веткін абвінавачваецца ў падпале дзьвярэй філіяла Беларусбанка 31.05.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК) – здымаў на відэа, нападзе на расейскую амбсаду 30 жніўня 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК).

Яўген Сілівончык вінаваціцца ў нападзе на апорны пункт міліцыі ў Салігорску 9 сакавіка 2010 г. – разьбіў шкло прэнтам (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК).

Дзядок, Францкевіч і Аліневіч віны не прызнаюць, Веткін і Сілівончык – часткова (не было намеру на псаваньне маёмасьці).

Мікалай Дзядок адмаўляе свой удзел у акцыях, якія яму інкрамінуюцца. З самага пачатку працэсу яму адмовілі ў хадайніцтве, каб яго інтарэсы ў судзе прадстаўляў яго бацька – Аляксандр Дзядок, які мае 30-гадовы стаж працы ў органах сьледзтва, пракуратуры й суду. Мікалай лічыць, што яго агаворваюць. Заявіў пра псыхалягічны ціск з боку сьледчых працоўнікі УБОП і КДБ: пагражалі фізычнай расправай, праблемамі ў камэры й па месцу адбыцьця пакараньня. Назваў прозьвішча падпалкоўніка Ярошына.

 

Аляксандр Францкевіч адмаўляе ўдзел у акцыі пад Генэральным штабам Рэспублікі Беларусь, напад на Фэдэрацыю прафсаюзаў і ўзлом сайта. Прызнае толькі, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску 9 сакавіка 2010 г., але пры гэтым не прымаў удзел у арганізацыі й ня ведаў характару акцыі.  Заяўляе, што яго агаворваюць. Наконт узлому сайта тлумачыць, што разьбіраецца ў праграмным забесьпячэньні мабільных тэлефонаў, а адміністрырваньнем сайтаў і вэб-праграмаваньнем ніколі не займася, таму адпаведнымі ведамі не валодае. Знойдзе венчэсьцер яму не належыў і там не было прыкмет яго прыналежнасьці яму. Да таго ж, знойдзеная там праграма ліцэнзійная й ня здольная ўзламаць сайт, а толькі паказаць яго слабыя месцы. Знойдзеную шапку з прарэзамі апранаў толькі некалькі разоў дома, бяз мэты. Аляксандр заявіў на псыхалягічны ціск на яго з боку сьледзтва (прымушалі сазнацца, пагражалі вялікімі тэрмінамі зьняволеньня, схілялі да агавору іншых).

Ігар Аліневіч заявіў, што зьяўляецца ўдзельнікам анархічнага руху з 13 гадоў. Адносна акцыі пад Генэральным штабам пацьвердзіў свой удзел у антымілітарысцкай і антыдзяржаўнай акцыі, але не лічыць гэта парушэньнем закона, проста выказаў сваё меркаваньне. Падкрэсьлівае абсалютна мірны характар акцыі, прэтэнзій з боку іншых грамадзян не было. Дымавую шашку кінуў спантанна – дапамог запаліць іншаму ўдзельніку й кінуў праз мур, каб прыцягнуць больш увагі да акцыі й паказаць сур’ёзнасьць намераў. Астатнія эпізоды Аліневіч не прызнае. Ігар распавёў, што быў выкрадзены супрацоўнікамі беларускага КДБ з Масквы, вывезены ў кайданках і з шапкай на галаве, кайданкі зьнялі толькі праз суткі. У СІЗА КДБ адразу не дапытвалі, а прымушалі сазнацца, псыхалягічна ціснулі, імправізавалі званкі бабулі пасярод ночы, каб паведаміць пра яго. У пратаколе затрыманьня месца пазначана як вёска ў Віцбскай вобласьці.

 Максім Веткін распавёў, што Ігар Аліневіч папрасіў яго паздымаць на відэа акцыю пад філіялам Беларусьбанка 31 траўня 2010 г., але пра характар акцыі ня ведаў. Таксама Ігар прапанаваў удзельнічаць у акцыі пад расейскай амбасадай 30 жніўня 2010 г. (з мэтай выказаць падтрымку абаронцам Хімкінскага лесу), але меркавалася маляваньне графіці, кактэль Молатава апынуўся толькі непасрэдна перад зьдзейсьненьнем, нязручна было адмаўляць Ігару. Кінуў бутэльку на газон, мэты пашкоджаньня маёмасьці не было, таму арт.218 КК не прызнае. Дзеяньні Ігара ня бачыў, здымаў на відэа Дзяніс Быстрык. Па просьбе пракурора былі агучаныя паказаньні на папярэднім сьледзтве, дзе пратаколы допытаў дастаткова адрозныя паміж сабой.

Яўген Сілівончык прызнае, што праткнуў прэнтам шкло апорнага пункту міліцыі ў Салігорску, але падкрэсьлівае, што кіраваў Дзьмітрый Дубоўскі, дапамагаў Францкевіч, а ён ня ведаў пра фаер, у падрыхтоўцы не ўдзельнічаў, выконваў без мэты пашкоджаньня маёмасьці, проста было нязручна адмаўляць.

Пасьля допыту абвінавачаных адбыўся выступ прадстаўніка Федэрацыі прафсаюзаў, якія падалі грамадзянскі іск на кампенсацыю аднаўлення шкла ў будынку пасьля нападу 30 красавіка 2010 г. Ісьціца патлумачыла, што дэзарганізацыі працы ўстановы не было (а гэта сьцявярджаецца ў абвінавачаньні).

* * *

Таксама пачалося азнакамленьне зь пісьмовымі матэрыяламі справы - першыя 4 тамы. Судзьдзя агучвала толькі наяўнасьць дакумантаў ,якія яны ўтрымліваюць, прапанавала заяўляць хадайніцтвы, калі хтосьці хоча пачуць сам тэкст матэрыялаў. Там фігуравалі дакуманты аб тым, што запіс падзей з камэры Генеральнага штаба дрэннай якасьці й не дазваляе распазнаць асобаў, заява дырэктара казіно Шангры Ла аб пашкоджаньні шчыльды й сьцен фарбай, заява аб пашкоджаньні шкла адзяленьня міліцыі ў Салігорску, заява дырэктара Дома прафсаюзаў аб біцьці шкла. Том 2 утрымліваў паказаньі сьведак, якія павінны выступіць у судзе, таму іх не агучвалі. У томе 3 зьмяшчаюцца відэаматэрыяла, якія пакажуць пазьней, а том 4 - працэсуальныя дакуманты пра ператрусы, затрыманьні і йншыя сьледчыя дзеяньні.

Цягам наступных дзён плянуецца апытаньне сьведак як з боку абароны, так і абвінавачаньня (каля 50 чалавек).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства