viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Буланаў, Квяткевіч, Грыбкоў (дзень сёмы). Прысуды - 20 траўня

2011 2011-05-18T16:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абвешчана дата прысуду: 20 траўня, у 16 гадзін.

***

Абвінавачаныя пачынаюць прамаўляць свае апошняе слова ў судзе. Першы -- Мікола Статкевіч. 

"Тут гучалала, што акцыя была незаконная. Бываюць сітуацыі ў жыцці, калі трэба парушыць закон, каб прадухіліць большае злачынства. Улада вырашыла сфальсіфікаваць выбары. І задумала расправу над дэмакратычнымі сіламі. Акцыя па расправе была спланавана загадзя", -- кажа Статкевіч.

 

***

Адвакат Андрэя Пазняка Іван Жабко заявіў, што віна яго падабароннага не даказана, сам факт яго знаходжання сярод людзей не з'яўляецца злачынствам, а масавых беспарадкаў не было.  

Адвакат Дзмітрыя Буланава Ірына Тачкар: яе падабаронны прыйшоў на акцыю з цікаўнасці і ўжо адбыў за гэта "суткі", прычым з разбітай галавой. Ніякага ўварвання ў Дом ураду відавочна не планавалася. Ніводнага доказу незаконных дзеянняў Буланава няма.

Адвакат Арцёма Грыбкова спн. Шэльдава: дзень 19 снежня быў незвычайны, людзі сабраліся з надзеяй на перамены, Грыбкова раней прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці, але часам незаконна. За ўлдзел у мітынгу ён ужо быў пакараны. А ягоны "алкагалізм" нічым не падверджаны. Апраўдаць.

Адвакат Аляксандра Квяткевіча Сяргей Новік: масавых беспарадкаў не было, Квяткевіч часткова прызнаў віну (па трох ударах у вокны і дзверы), відэа з ім не можа быць доказам, бо няма пратаколу яго выняцця. Выпіў удзень, а вечарам п'яным не быў.

Адвакат Аляксандра Класкоўскага Ірына Бурак: былі не масавыя беспарадкі, а факт таго, што асобныя людзі пабілі шкло. Арганізатарскія дзеянні яе падабароннага абвяргаюцца матэрыяламі справы. Звання Класкоўскага ніхто не пазбаўляў, такім чынам, ён нічога не прысвоіў. Просіць апраўдаць яго. 

Адвакат Міколы Статкевіча Таццяна Станкевіч: шкло біла невялікая група людзей, астатнія пра гэта нават не ведалі. Тыя, хто біў, рабілі гэта не на заклік Статкевіча. Прызнаць вінаватым Статкевіча нельга.

Адвакат Дзмітрыя Уса Уладзімір Сазанчук: сам факт масавых беспарадкаў не даказаны, іх не было. Уса трэба апраўдаць. Да таго ж, у яго вельмі кепскі стан здароўя і ён мае на ўтрыманні два сына, адзін з якіх малалетні, і хворая маці. 

У судзе выступаюць адвакаты падсудных.

***

Пракурор Кірыл Чубкавец просіць жорстка пакараць удзельнікаў Плошчы. Для МІколы Статкевіча ён патрабуе 8 гадоў зняволення, для Аляксандра Класкоўскага - 8,5, для Дзмітрыя Уса - 7, для Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Квяткевіча і Андрэя Пазняка - па 4 гады. Усім узмоцнены рэжым, паколькі артыкул "масавыя беспарадкі" лічыцца "цяжкім". Арцёму Грыбкову ў дадатак могуць прысудзіць прымусовае лячэнне ад алкагалізму (на судзе ён прасіў правесці экспертызу, адмаўляючы сваю залежнасць ад алкаголю).

***

У Ленінскім судзе Мінска сёмы дзень судзяць экс-кадыдатаў у прэзідэнты Міколу Статкевіча і Дзмітрыя Уса, удзельнікаў Плошчы Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Класкоўскага, Арцёма Грыбкова, Андрэя Пазняка, Аляксандра Квяткевіча. Сёння -дзень судовых спрэчак.

***

Працэс ідзе пад старшынствам суддзі Людмілы Грачовай. Зараз выступае ў спрэчках пракурор Кірыл Чубкавец. 

На працягу папярэдніх дзён гэтага судовага працэса ў залі прагучалі сведчанні, якія праліваюць святло на ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ, метады следства і сілавыя спосабы затрымання падазраваных па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта, прынамсі, распавялі былы міліцыянер Аляксандр Класкоўскі і вядомыя палітыкі Мікола Статкевіч і Анатоль Лябедзька, які выступіў на судзе ў якасці сведкі. 

Акрамя таго, М.Статкевіч распавёў пра тое, як ён выйшаў з галадоўкі ў студзені бягучага году. Галадоўка працягвалася 24 дні, і, нагадаем, менавіта пасля сканчэння з экс-кандыдата ў прэзіідэнты быў часткова зняты інфармацыйны вакуум: ягоны ліст дайшоў да сваякоў. Цяпер здагадкі пра тое, што галадоўшчыка за кратамі без сувязі са светам маглі пачаць карміць прымусова, як гэта было ў свой час з савецкімі дысідэнтамі, пацьвердзіў сам Статкевіч.  «Нейкія людзі зь пісталетамі з аховы пракулі да ложку ў рэанімацыі, і прамым тэкстам патлумачылі: вось ваш аналіз, паводле нашых разьлікаў праз дзень-два вы будзеце задыхацца і губляць прытомнасьць. І мы пасадзім вас на іглу — і будзем карміць празь вены. Калі не дачакаемся, пад наркозам зробім тое самае», -- цытуе словы спадара Міколы Радыё "Свабода". 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства