viasna on patreon

ПРЫСУД АНДРЭЮ САННІКАВУ: 5 ГАДОЎ КАЛОНІІ УЗМОЦНЕНАГА РЭЖЫМУ

2011 2011-05-14T20:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudsannikau27.04.2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка

Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка

Алег Гнедчык асуджаны на 3,5 гады, а Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменка -- на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Маці Фёдара Мірзаянава на абвяшчэнне прысуду не пусцілі.

Прысуд вынесла суддзя Партызанскага райсуда Мінска Наталля Чацвяртакова. Пракурор Антон Загароўскі патрабаваў пакаранне для Саннікава ў 7 гадоў.

Усе асуджаныя абвінавачваліся паводле артыкула "масавыя беспарадкі", максімальны тэрмін паводле якога складае 15 гадоў. Цяпер за Плошчу асуджана 27 чалавек.

На абвяшчэнне прысуду сабралася так шмат людзей, што яны не змясціліся ў вялікую, на 80 чалавек, залу.

 

Андрэй Саннікаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства