Суды за Плошчу: Някляеў, Рымашэўскі, Дзмітрыеў, Фядута, Палажанка, Вазняк (працяг)
Cёньня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальных спраў Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанка і Сяргея Вазняка, якіх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўкцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Максімальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу – да 3 гадоў зняволення.
10-20. Суддзя па справе Жанна Жукоўская. Дзяржаўны абвінаваўца Кажэўнікаў.
У судовай зале – амбасадары Польшчы, Літвы, часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан. У суд не патрапілі некалькі дзесяткаў чалавек. Яны ў калідоры і на вуліцы.
12-00. На судзе адвакат Букштынаў вылучыў хадайніцтва аб змене меры стрымання для Уладзіміра Някляева, аднак суддзя Жукоўская адхіліў хадайніцтва. Затым Някляеў папрасіў суд спыніць разгляд справы з-за таго, што адсутнічае склад злачынства. Суддзя адмовілася задаволіць хадайніцтва Някляева і спыніць разгляд справы.
14-35. Пасьля перапынку, у 14-00 пачаўся допыт Сяргея Вазняка.
Апошнім у гэты дзень пачалі дапытваць
Аляксандра Фядуту. Ён заўважыў, што мае пытаньні да выстаўленых яму абвінавачваньняў.
У першую чаргу да атаясамленьня кампаніі ГП і выбарчай
кампаніі Някляева. Фядута лічыць, што гэта розныя кампаніі, і ў судзе
нельга разглядаць дзейнасьць кампаніі «Гавары праўду!»: «Усё тое, што рабілася
падчас выбарчай кампаніі Някляева, фінансавалася выключна з выбарчага
фонду».
Фядута таксама папрасіў разьдзяліць дзейнасьць ГП і дзейнасьць
выбарчага штабу Някляева: «На Плошчу людзі прыйшлі не для таго, каб
падтрымаць эканамічныя санкцыі. І я, і Някляеў заўсёды выступалі
супраць санкцыяў. А зараз нас абвінавачваюць у тым, што
мы іх дамагаліся».
Фядута заўважыў, што абвінавачваньне дапусьціла шэраг памылак (у прыватнасьці ён не выступаў у эфіры БТ і ня мог людзей клікаць на Плошчу).
Суддзя абвесціла перапынак да 10 гадзін раніцы 6 траўня.
* * *
10-10. Другі дзень працэсу распачаўся з заслухоўвання паказанняў экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталія Рымашэўскага. У судовай залі прысутнічаюць калі 15 маладых людзей.
Як паведамляе “Наша Ніва”, на ўваходзе ў залу суда ў журналіста Радыё “Свабода” Алега Груздзіловіча забралі маленькую камеру, матываваўшы гэта тым, што здымкі былі дазволеныя толькі ў чацвер. Разам з тым у зале суда знаходзіцца здымачная група БТ з вялікай камерай, якая свабодна здымае падзеі ў зале.
Экс-кандыдата у прэзідэнты Удадзіміра Някляева трымаюць у асобным пакойчыку.
Пасьля перапынку ў судзе паказаньні далі
Андрэй Дзмітрыеў, Наста Палажанка, Уладзімір Някляеў.
16:35 Самаадчуваньне Аляксандра Фядуты не палепшылася. Спадар
Фядута папрасіў судзьдзю працягнуць разгляд справы ў яго адсутнасьць.
Судзьдзя Жукоўская пасьля кансультацый з пракурорам і адвакатамі
абвясьціла яшчэ адзін перапынак і паведаміла, што па Фядуту прыедзе
брыгада хуткай дапамогі.
16.40 У судзе абвяшчаецца перапынак да 10-й раніцы 10 траўня.Фядуту шпіталізавалі.