viasna on patreon

Суды за Плошчу: заўтра прысуд Вінаградаву, Кіркевічу, Дразду, Пратасеню, Хамічэнку

2011 2011-05-04T21:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Паседжанне пачалося з допыту новых сведак, сярод іх у спісе і экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

Працэс праходзіць пад старшынствам суддзі Алы Булаш, пры ўдзеле пракурора Бароўскага і адвакатаў падсудных.

Віталь Рымашэўскі не змог з'явіцца ў Кастрычніцкі суд, бо дае паказанні на працэсе па справе Андрэя Саннікава і іншых удзельнікаў Плошчы.

Адбыўся допыт іншых сведак з боку абароны. 

Сведкам з боку Алеся Кіркевіча выступіў настаўнік ліцэю з Горадні Госцеў, які даў характарыстыку Алесю падсуднаму, што вучыўся ў гістарычным класе ліцэю. Алесь займаўся краязнаўствам і з’яўляецца стваральнікам краязнаўчага  музею, цікавіцца архіялогіяй, музейнай справай, адказваў за фонды музея. Сведка ахарактарызаваў Кіркевіча як вельмі адказнага, актыўнага, высокамаральнага , сумленнага  і цікаўнага чалавека.  Як сапраўднага хрысціяніна, які трымаецца хрысціянскіх каштоўнасцяў, ахарактарызаваў Кіркевіча другі сведка - пастар пратэстанцкай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Павел Руды.

Адбыўся прагляд відэаматэрыялаў па справе.

Дзмітрый Дрозд прызнаў, што нанёс некалькі ўдараў па драўляных шчытах.

Андрэй Пратасеня нанёс некалькі ўдараў і вырваў шчыт з вакна Дома Ураду.  

Да вечара ў судзе матэрыялы справы былі разгледжаныя, выступілі пракурор і адвакаты. Дзяржаўны абвінаваўца спадар Бароўскі запатрабаваў пакараць усіх падсудных пазбаўленнем волі: А.Кіркевіча і П.Вінаградава - 4 гадамі,  Дзм. Дразда -- тэрмінам у 3,5 гады, У. Хамічэнку і А.Пратасеню -- 3 гадамі зняволення.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства