viasna on patreon

Прэс-каферэнцыі па "Чарнобыльскаму шляху" перашкодзілі вучэньні па радыяцыйнай бяспецы

2011 2011-04-21T14:25:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Апоўдні прайшла прэс-канферэнцыя аргкамітэту "Чарнобыльскаму шляху", прысьвечанага 25-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна адбылася на прыступках гатіэля "Арбіта", паколькі ў замоўленай для гэтага канферэнц-залі гатэля ў гэты час быццам бы адбываліся вучэньні па радыяцыйнай бяспецы. У прэс-канферэнцыі ўзялі ўдзел заяўнікі "Чарнобыльскага шляху"-2011, у тым ліку адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі, а таксама прадстаўнікі экалагічных арганізацыяў.

Было агучанае канчатковае рашэньне аргкамітэту "Чарнобыльскаму шляху" не ісьці гэтым разам на канфрантацыю з уладамі і пагадзіцца правесьці чарнобыльскі мітынг у Парку дружбы народаў на плошчы Бангалор з 18-00 да 20-00.

Таксама быў агучаны план мерапрыемстваў, зьвязаных з ушанаваньнем 25-х угодак чарнобыльскай трагедыі. Круглы стол "Наступствы Чарнобыля, Фукусімы і праект Астравецкай АЭС", які павінен быў распачацца адразу пасьля прэс-канферэнцыі ў канферэнц-залі гатэря "Арбіта", быў перанесены працу на ўправе БНФ. 

Акрамя круглага стала і жалобнага мітынгу запланаваная таксама паездка  прадстаўнікоў аргкамітэта "Чарнобыльскага шляху" па забруджаных рэгіёнах Беларусі і грамадскі прагляд фільма на чанобыльскую тэматыку.

У межах паездкі, запланаванай на панядзелак 25 красавіка, мяркуюцца сустрэчы зь людзьмі, што жывуць у забруджаных рэгіёнах, а таксама з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС ў Калінкавічах і Мазыры, абмеркаваньне іх праблемаў і магчымасьцяў падтрымкі.

А ў чацьвер 28 красавіка ў 18-30 на ўправе БНФ адбудзецца паказ дакументальнага фільма рэжысёра Віктара Корзуна "Верыць толькі ветру", прысьвечанага праблемам забруджаных рэгіёнаў і ўсёй Беларусі пасьля аварыі на ЧАЭС. У фільме пра сваё бачанне гэтых праблемаў распавядаюць мясцовая дазіметрыстка Настасся Пятроўна і прафесар, акадэмік, ліквідатар Іван Нікітчанка, які трагічна загінуў ў канцы мінулага году.

Як адзначыў у інтэрвію прэс-службе БХД Дзяніс Садоўскі: "Улады, забараніўшы Чарнобыльскі шлях у 25-я угодкі чарнобыльскай трагеды і нават сарваўшы круглы стол па атамнай праблеме, відавочна парушаюць ня толькі нашыя канстытуцыйныя правы, але і проста абражаюць уласны народ. Тая адмова, якую мы атрымалі ў Менгарвыканкаме - гэта абраза і ліквідатарам ЧАЭС, якія ахвяравалі дзеля нас сваім задроўем і жыцьцём, і усяго беларускага народа, простых людзей, якія пакутуюць, хварэюць і паміраюць ад наступстваў радыёактыўнага забруджваньня.

Саму чарнобыльскую праблему улада відавочна замоўчавае, спрабуе паказаць, што у нас усё добра, і таму можна спакойна будаваць новую АЭС у сейсмічна небясьпечнай зоне. 

Сёньня мы сьцерпім гэтую абразу  і правядзем жалобны мітынг у Парку дружбы народаў, каб без затрыманьняў і гвалту ўшанаваць 25-я угодкі чарнобыльскай трагедыі. Але наперадзе будуць акцыі, калі трэба будзе праяўляць цьвёрдасьць і мужнасьць. Таму мы заклікаем прыйсьці 26 красавіка ў 18-00 на плошчу Бангалор зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, транспарантамі, сьвечкамі і кветкамі і ўзгадаць ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб у будучыні гэта больш не паўтарылася."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства