viasna on patreon

Суддзя Булаш будзе судзіць адразу пяцёра ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня

2011 2011-04-19T15:35:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia-bulash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Ала Булаш. Фота

Суддзя Ала Булаш. Фота

Суд над чарговай пяцёркай удзельнікаў акцыі пратэсту, абвінавачаных у масавых беспарадках 19 снежня прызначананы на 27 красавіка. Суддзя Кастрычніцкага суду Менска Ала Булаш разгледзіць крымінальныя справы Уладзіміра Хамічэнкі, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава.

Першыя чатыры абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу РБ), а Вінаградава дадаткова вінавацяць і абразе нацыянальных сімвалаў (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу РБ).

Распачнецца судовае паседжаньне ў 11 гадзін.

Варта прыгадаць, што суддзя Ала Булаш засудзіла закрытым судом ў 2006 годзе “маладафронтаўца” Зміцера Дашкевіча на паўтары гады пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай масавай арганізацыі. (артыкул 193.1КК)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства