viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-04-19T10:58:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнага Радыё Рацыя - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.

“Хроніка пераследу” - агляд парушэнняў правоў чалавека, у якім прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.   

У рубрыцы “Падзея тыдня” аналізуецца сітуацыя ў беларускім грамадстве, што развівалася вакол выбуху 11 красавіка. Эксперт рубрыкі – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, праваабаронца Алесь Бяляцкі

Госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” - асуджаныя за ўдзел у масавых беспарадках расійскія грамадзяне Арцём Брэус ды Іван Гапонаў. Ці змянілася цяпер жыццё гэтых маладых людзей? І як надалей пачуваюць сябе бяздоказна асуджаныя расійскія грамадзяне ў Беларусі? Пра гэта гутака з Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам. 

Рубрыка “Рэха Плошчы” працягвае знаёміць з крымінальным пераследам у дачыненні да экс-кандыдадатаў у прэзідэнты і ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску на плошчы Незалежнасьці 19 снежня.

У музычных паўзах - балады ў выкананні Андрэя Латушкіна, Анджэя Касценя і Ірыны Кашталян.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/sites/default/files/2011-04-19_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства