viasna on patreon

Справа Дзмітрыя Бандарэнкі накіравана ў Мінскі гарадскі суд

2011 2011-04-14T13:05:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarenka1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Бандарэнка

Дзмітрый Бандарэнка

Крымінальная справа Дзмітрыя Бандарэнкі, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай Андрэя Саннікава, накіраваная пракуратурай Мінска ў Мінскі гарадскі суд.  

Пра гэта паведаміла агентцва “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на старшага памочніка пракурора Мінска Сяргея Балашова. Па словах апошняга, справа Бандарэнкі скіравана ў гарадскі суд “для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці”.

Згодна з паведамленнем, па той жа справе праходзяць таксама Павел Севярынец, які быў даверанай асобай экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашеўскага, кіраўнік выбарчага штаба Міколы Статкевіча Сяргей Марцалеў, і жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп. Усім прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, паводле “Інтэрфакса”, Дзмітрыя Бандарэнку, Ірыну Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца вінавацяць у стварэнні штучных падставаў для ўвядзення санкцый з боку ЗША і краін Еўрасаюза. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства