viasna on patreon

Судзіць будуць адразу семярых удзельнікаў Плошчы

2011 2011-04-14T10:27:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 cьнежня 2010 года

19 cьнежня 2010 года

Крымінальная справа абванавачваных у масавых беспарадках кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 сьнежня 2010 года Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбко і Зміцера Буланава будзе у самы бліжэйшы час разгледжаная  ў судзе Ленінскага раёна Менска.

Дакладнай даты пакуль не прызначана, аднак вядома, што судовы працэс будзе весьці Людміла Грачова.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Пракуратура Менска перадала ў Менскі гарадзкі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасьці крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп. Усіх траіх  вінавацяць па частцы 1, арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства