viasna on patreon

Сваякам Вадзіма Раманава параілі шукаць адваката

2011 2011-04-01T14:41:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naruchniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхара Слуцка Вадзіма Раманава, затрыманага напярэдадні ў Мінску на здымнай кватэры па вуліцы Бялецкага, дапытаў следчы Маскоўскага РУУС горада Мінска Сяргей Канецкі. Раней маладога чалавека неаднаразова запрашалі для размовы ў міліцыю ў сувязі з тым, што яго тэлефон знаходзіўся ў раёне Плошчы ў той час, калі 19 снежня там праходзіла акцыя пратэсту.

У тэлефоннай размове Сяргей Канецкі параіў сваякам Вадзіма Раманава шукаць яму адваката. Па словах следчага, затрыманага падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК (таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж), здзейсненае паўторна з пранікненнем у жытло групай асоб).

Дзяўчына Вадзіма Раманава Галіна сцвярджае, што ён не мае судзімасці.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства