Радзіну, Халіп і Палажанку выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/42285
2011
2011-03-30T14:36:54+0300
2011-03-30T14:36:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kdbbudynak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачваную па крымінальнай справе аб масавых беспарадках рэдактара сайта charter97.org Наталлю Радзіну чакаюць 31 сакавіка ў Менску ў КДБ для «правядзеньня следчых дзеяньняў». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе у сябе на радзіме ў Кобрыне. Адвакат журналісткі не выключае, што Натальлі Радзінай могуць прад’явіць канчатковае абвінавачваньне і яе пачнуць знаёміць з матэрыяламі крымінальнай справы для перадачы ў суд.
Па інфармацыі праваабаронцаў, якая зараз удакладняецца, да следчых КДБ на заўтра таксама выкліканыя журналістка Ірына Халіп і намесьніца старшыні “МФ” Наста Палажанка. Верагодна, іх пачнуць знаёміць з матэрыяламі крымінальнай справы.