Вікторыя Салей, якая працавала дыфектолагам ў дзіцячым садку ў Мастах, звольненая з працы за паездку ў Мінск
“За тое, што я паехала ў Менск, мяне выключылі з працы”, – паведаміла ПАГОНІ Вікторыя Салей, якая працавала дыфектолагам ў дзіцячым садку ў Мастах.
Дзеля таго, каб паехаць на тыдзень у Менск, Вікторыя напісала заяву з просьбай аб адпачынку за свой кошт, аднак на працы гэту заяву не падпісалі. У выніку, напісаўшы яшчэ адну заяву, жанчына паехала ў Менск. “Я была там з 18 па 25 сакавіка, а калі вярнулася, то мне паведамілі, што я звольнена. Кіраўніцтва патлумачыла сваё рашэнне маімі прагуламі працы”, – каментуе падзею Вікторыя.
Акрамя таго, у яе ўзніклі праблемы з атрыманнем штампа на выезд ва ўсе краіны свету. У пашпартным стале Вікторыі Салей паведамілі, што штамп, заяву на які яна здала два тыдні таму, ёй яшчэ не паставілі, патлумачыўшы прычыну тым, што дакументы яе зараз знаходзяцца ў КГБ у Ваўкавыску.