viasna on patreon

Новы падазраваны па справе аб масавых беспарадках -- Шарстоў Аляксей

2011 2011-03-22T17:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cen_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, учора ўвечары, 21 сакавіка быў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 23-гадовы студэнт 5 курсу (ВНУ пакуль невядома) Аляксей Шарстоў і змешчаны пад варту ў СІЗА на вул. Валадарскага. Сёння, 22 сакавіка, удзень дома ў Аляксея Шарстова пачаўся вобыск.

Па пакуль непацверджанай інфармацыі, разам з Аляксеем Шарстовым затрыманы і двое яго сяброў, прозвішчы якіх пакуль высвятляюцца. Не выключана, што спіс фігурантаў крымінальнай справы папоўніцца бліжэйшымі днямі яшчэ некалькімі прозвішчамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства