viasna on patreon

Прад’яўленыя абвінавачваньні экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыю Усу і Мікалаю Статкевічу

2011 2011-03-18T10:53:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vus1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экс-кандыдату у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыю Усу сёньня прад'яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс-Захад” паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч. Дзмітрый Вус на працы сёньня не з’явіўся, ягоны тэлефон не адказвае.

Канстанцін Шалькевіч паведаміў, што абвінавачванне прад'яўленае таксама яшчэ аднаму былому кандыдату ў прэзідэнты  Мікалаю Статкевічу. Мікалай Статкевіч і раней быў абвінавачаным у масавых беспарадках. Следства толькі змяніла частку 2 арт 293 КК на частку 1.

Стала таксама вядома, што яшчэ аднаму фігуранту справы аб масавых беспарадках Аляксандру Класкоўскаму прад'яўленае абвінавачванне не толькі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 1 і ч. 2 ст.293), але і  ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і ў самавольным прысваенні званьня ці ўлады службовай асобы (арт. 382 КК).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства