viasna on patreon

Невядомы абвінавачаны па справе 19 снежня: паўтары месяцы ў СІЗА КДБ

2011 2011-03-17T17:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdbbudynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак КДБ ў Менску

Будынак КДБ ў Менску

Мінчук Андрэй Пратасеня – невядомы дагэтуль абвінавачаны па справе аб масавых беспарадках. 29-гадовы праграміст быў затрыманы 9 лютага. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ, адкуль ужо даслаў тры лісты бацькам.

Пра гэта паведаміў брат Андрэя – Аляксандр Пратасеня.

Паводле яго словаў, Андрэй абвінавачваецца па частцы 2 артыкула 293 КК – “актыўны ўдзел у масавых беспарадках”, якія быццам бы мелі месца ў сталіцы 19 снежня. На Плошчы ён сапраўды прысутнічаў. Але ніякіх гвалтоўных дзеянняў не ўчыняў, а неўзабаве бесперашкодна сышоў  дадому. “Як адбылося затрыманне Андрэя 9 лютага, я не ведаю, у той дзень мы з братам не бачыліся, -- кажа Аляксандр. – Магчыма, яго запрасілі на нейкую гутарку альбо іншым чынам выманілі з дому, а потым ён быў затрыманы. Ведаю толькі, што гэта адбылося не дома”.

Брат вязьня паведаміў таксама, што вечарам 9 лютага на кватэры іх бацькоў быў праведзены ператрус, пасля якога Андрэя забралі ў КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства