Сястру і жонку Алеся Міхалевіча запрашаюць у КДБ, каб "паказаць адсутнасць катаванняў"
https://spring96.org/be/news/41743
2011
2011-03-15T20:05:46+0200
2011-03-15T20:05:46+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milana-mihalevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сягоння каля 12.00 сястру Алеся Міхалевіча Алену наведалі супрацоўнікі КДБ. Спачатку яны прасілі ўгаварыць брата-палітыка вярнуцца ў Беларусь, потым казалі, што ён насамрэч нікуды не з’ехаў і хаваецца на тэрыторыі краіны. Верагодна, на разлік візіцёраў, з гэтага мусіла вынікаць, што Алеся могуць злавіць.
Пад канец размовы наведвальнікі паказалі Алене позвы на допыт, выпісаныя на яе імя і на імя жонкі Міхалевіча Міланы.
Пра гэта праваабаронцам паведаміла Мілана Міхалевіч.
Супрацоўнікі КДБ паведамілі таксама Алене Міхалевіч, што хочуць запрасіць яе і Мілану ў сваю ўстанову, каб яны асабіста змаглі ўпэўніцца самі, што ніякіх катаванняў там няма.