Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.
Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
Сёння, 15 сакавіка, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” для слухачоў падрыхтавана “Хроніка пераследу” - агляд парушэнняў правоў чалавека, у якім прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.
У рубрыцы “Падзея тыдня” - каментары праваабаронцаў наконт судовага працэсу па скарзе Беларускага Хельсінкскага Камітэта на папярэджанне Міністэрства юстыцыі, што праходзіў 9-11 сакавіка ў Вярхоўным судзе.
Сённяшні госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – Павел Сапелка, аддзін з пяці
беларускіх адвакатаў, якіх на працягу апошніх месяцаў Мінюст пазбавіў права на
прафесійную дзейнасць. Рашэннем прэзідыуму Менскай гарадской калегіі адвакатаў 4
сакавіка ён быў выключаны з шэрагаў калегіі і тым самым пазбаўлены магчымасці
працягваць працу адваката. Праваабаронцы і юрысты назвалі такое рашэнне
незаконным і трывожным у сэнсе абмежавання незалежнасці беларускай адвакатуры.
Павел Сапелка ў інтэрв’ю дзеліцца
сваім меркаваннем пра актуальны стан гэтага важнага інстытута абароны правоў
грамадзян і агульную сітуацыю з адвакатурай у Беларусі.
Новая рубрыка “Рэха Плошчы” распачатая у праграме для асвятлення судовых працэсаў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня.
Сэза́рыя Э́вара (Cesária
Évora) – пажылая цемнаскурая жанчына спецыфічнай знешнасці
з рэдкім, прыгожым голасам. У песенных яна распавядае пра цяжкае жыццё насельніцтва
сваёй краіны – Астравоў Зялёнага Мысу. На знакамітыя канцэртныя пляцоўкі свету
Эвара выходзіць нязменна басанож – гэта сімвалічная даніна беднасці, у якой і
сёння працягваюць жыць яе землякі. Галоўнае ў спевах Сэзарыі – “саўдаджы”, што
перакладаецца з крэольскага дыялекту, на якім спявае афрыканская дзіва, як “пачуццё
светлай тугі па радзіме”.
Калі б ні голас Сэза́рыі Э́вара, то наўрад ці б свет даведаўся пра
маленькую астраўную краіну. Таму яна – босая міліянерка, якая не пакідае сваёй
беднай радзімы – не проста спявачка, а грамадска-палітычная фігура. Дзесяткі мільёнаў
даляраў Эвара ахвяруе на дабрачыннасць – на дзіцячыя сацыяльныя праграмы. За кошт
яе ганарараў аплочваецца амаль уся сістэма пачатковай адукацыі Астравоў
Зялёнага Мысу.
На мінулым тыдні беларускія прыхільнікі ўнікальнай
спявачкі маглі пацешыць душу – яна давала канцэрт у Менску. Сёння кампазіцыі ў яе выкананні ствараюць музычны фон праграмы "Людзьмі звацца!".
Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.