viasna on patreon

Фігуранта справы «аб масавых беспарадках» перавялі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь

2011 2011-03-14T11:55:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

10 сакавіка фігуранта справы «аб масавых беспарадках» Дзмітрыя Буланава перавялі ў шпіталь з «Валадаркі». Ён не мог нармальна хадзіць. Як паведаміла «Нашай Ніве» маці палітвязня, Клаўдзія Буланава, яе сыну пастаўлены дыягназ — паўторная рэўматычная ліхаманка. Нягледзячы на гэта, жанчыне па-ранейшаму адмаўляюць у праве пабачыць сына — усю інфармацыю аб яго стане яна атрымоўвае ад адваката.

«Я ведаю толькі, што ён у шпіталі. Перавялі туды 10 сакавіка. Мой сын ужо хадзіць не мог самастойна.

Калі адвакат апошні раз прыходзіла да яго, то Дзмітрыю давалі адмысловыя лекі, каб ён мог самастойна дайсці на сустрэчу», — кажа жанчына.

Зараз невядома, як доўга Дзмітрый Буланаў прабудзе у шпіталі. Лекаванне можа працягнуцца ад 4 да 6 тыдняў, аднак яго лёс залежыць ад волі следчых.

Маці Дзмітрыя расказвае, што хвароба сына выкліканая ўмовамі ўтрыманняў СІЗА: «У Дзімы такое захворванне было ўжо ў 2001 годзе. Яму нельга было пасля яго пераахалоджвацца. А якія ўмовы на „Валадарцы“? Холад, скразнякі. Я некаторы час не магла яму лекі неабходныя перадаваць, цёплыя рэчы. Зараз існуе верагоднасць таго, што ліхаманка перарасце ў эндакардыт, а гэта ўжо вельмі сур’ёзна».

Тым часам следства лічыць, што ў дачыненні да цяжка хворага вязня нельга прымяніць падпіску аб нявыездзе. Клаўдзіі Буланавай патлумачылі, што яе сын «асабліва небяспечны злачынца, які здзейсніў цяжкое злачынства і лекавання не патрабуе». Жанчыне нават не дазваляюць пабачыць Дзмітрыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства