viasna on patreon

КДБ адмовіўся аплаціць Лабачову дарогу да Менска (дапоўнена)

2011 2011-03-11T17:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/labachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 11 сакавіка Валянціна Лабачова наведаў прадстаўнік УКДБ па Магілёўскай вобласці – капітан, які прадставіўся як Андрэй Рыгоравіч. Актывісту была ўручана позва на допыт у якасці сведкі (па якой справе, у позве не ўказана).

12 сакавіка В.Лабачоў павінен быў з’явіцца па сталічным адрасе Камсамольская, 30 да следчага Барысевіча О.А.

Па словах магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, Валянцін Лабачоў не мае сродкаў, каб дабрацца ў Менск – у дадзены момант малады чалавек не працаўладкаваны. Але, калі той паведаміў пра гэту праблему прадстаўніку спецслужбы, то спачатку ён паабяцаў вырашыць праблему, аднак пазней перанакіраваў Лабачова  вырашаць гэтае пытанне з менскімі аператыўнікамі. І мінскія і магілёўскія супрацоўнікі КДБ адмовіліся аплаціць кошт квіткоў актывісту Валянціну Лабачову, якому ўручылі  позву на допыт у якасці сведкі ў Менск. З-за адсутнасці сродкаў яму паведамілі, што на допыт ён можа зусім не з'яўляцца.

Актывіст "Маладога Фронту" Валянцін Лабачоў раней адседзеў 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі 16 студзеня ў Магілёве. Гэты прысуд ён спрабаваў абскардзіць, але Магілёўскі абласны суд пакінуў яго ў сіле літаральна за дзень да выкліка Валянціна па допыт. Гэта ўжо другі выклік Лабачова ў КДБ пасля Плошчы -- ён дапытваўся як сведка па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 16 лютага.      

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства