viasna on patreon

Дзе будуць адбываць пакараньне асуджаныя удзельнікі Плошчы?

2011 2011-03-11T11:24:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 cьнежня 2010 года

19 cьнежня 2010 года

Заўтра ўступаюць у законную сілу прысуды асуджаным удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 снежня Зміцеру Новіку і Аляксандру Малчанаву. Іх абвінавацілі ў масавых беспарадках па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і пакаралі  пазбаўленьнем волі на тры з паловай і тры гады адпаведна.

Паколькі яны прынялі рашэньне не падаваць касацыйныя скаргі, 12 сакавіка завяршаецца 10-дзённы тэрмін для абскарджваньня прысудаў. Папярэдне вядома, што Зміцера Новіка накіруюць для адбываньня пакараньня ў папраўчую калонію “Віцьба-3”, а Малчанава – у Бабруйскую калонію.

Аляксандр Атрошчанкаў, якога 2 сакавіка асуділі на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, падаў касацыйную скаргу і чакае даты яе разгляду ў судзе.

Раней абскардзіў рашэнне суду яшчэ адзін асуджаны за ўдзел у масавых беспарадках Васіль Парфянкоў. Судом Фрунзенскага раёна Менску ён быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Зараз Парфянкоў таксама чакае судовага рашэньня. Па звестках праваабаронцаў, яго мусяць накіраваць ў калонію ў Оршы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства