viasna on patreon

Вынесены прысуды Атрошчанкаву, Малчанаву, Новіку

2011 2011-03-02T17:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня суд Фрунзенскага раёну Менска  працягвае разглядаць справу ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Новіка і Аляксандра Малчанава.

10-00. У невялічкую судовую залю першымі запусцілі сваякоў абвінавачаных і прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. Месцаў больш не стала. Шмат журналістаў, праваабаронцаў і знаёмых засталося за дзвярыма. Не дапамог і старшыня суду, якога выклікалі разабрацца з сітуацыяй.

У той жа час, як паведамляюць актывісты з судовай залі, шмат месцаў займаюць студэнты нейкага ВНУ.

10-05. Суддзя Тацяна Чэркас працягвае допыт сведкаў па справе.

10-50. У якасьці сьведкаў выступаюцьсябар Малчанава Сяргей Уленскі  з Віцебску, Сяргей Маёраў, кіроўца пагрузчыка зь Менска. Сьведка паведаміў суду, што 19-га сьнежня ён працаваў на праспэкце Незалежнасьці, рух па праспэкту, калі ён ехаў, быў заблякаваны натоўпам. Ён вымушаны быў стаяць на рагу вуліцы Леніна і праспэкта. Хлопец залез на пагрузчык і пачаў размахваць сьцягам (Радыё Свабода).

11-25. Сведкі з Боку Малчанава і Новіка дапытаныя. У судзе пачаўся прагляд відэаматэрыялаў.

12-00. Скончыўся прагляд відэаматэрыялаў, у судзе пачалі вывучаць пісьмовыя матэрыялы па справе.

12-38. Дзяржаўны абвінаваўца зачытвае, якія дакумэнты ёсьць у справе, але не цытуе іх. Пратаколы вобшукаў і агляду прадметаў, іх канфіскацыі, праслухоўваньня тэлефонных размоў, пастановаў сьледзтва.
13-05. Усе пісьмовыя дакумэнты вывучаныя. У судовым працэсе абвешчаны перапынак да 14.00.

14-10. Пасьля перапынку працягваецца прагляд фота і відэаматэрыялаў з плошчы з Малчанавым.

14.50. Пракурор запрасіла ў якасці пакарання пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў - Атрошчанкаву і Новіку, Малчанаву - 5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Cуддзя Таццяна Чэркас агучыла прысуд: Аляксандру Атрошчанкаву - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Зьмітру Новіку – тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і Аляксандру Малчанаву - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства