viasna on patreon

Ці прыме Рыгор Васілевіч прапанову Алеся Бяляцкага?

2011 2011-03-01T13:30:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Старшыня Правабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі прапануе Рыгору Васілевічу адмяніць папярэджанне, вынесенае яму Генпракуратурай 16 лютага. Правабаронца нагадвае Генеральнаму пракурору гісторыю ліквідацыі афіцыйнай рэгістрацыі “Вясны”, звязаную, на яго думку, з актыўным назіраннем за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 г. У 2007 г. такі крок уладаў быў прызнаны незаконным на ўзроўні ААН: Камітэт па правах чалавека гэтай уплывовай арганізацыі канстатаваў парушэнне беларускай уладай Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Усе тры далейшыя спробы афіцыйна зарэгістраваць “Вясну” сталіся безвыніковымі. Наогул, з 2003 па 2011 гг. у Беларусі не было зарэгістравана ніводнай праваабарончай арганізацыі, нагадвае А.Бяляцкі.

“У дадзенай сітуацыі ні я, ні іншыя сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” не маюць шанцаў атрымаць афіцыйную рэгістрацыю аб’яднання”, -- адзначаецца ў скарзе.

Ён таксама падкрэслівае, што арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ “наўпрост супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным нормам у галіне правоў чалавека”, нагадваючы, што нават прадстаўнікі ўлады ў 2008-2009 гг. казалі пра магчымую яго адмену.

“Вельмі шкада, што Генеральная пракуратура, якая павінна стаяць на абароне правоў грамадзянаў, выкарыстоўвае нададзеныя ёй законам правы ў мэтах ажыццяўлення ціску і пераследу грамадзянаў у звязку з ажыццяўленнем імі праваабарончай дзейнасці”, -- гаворыцца ў скарзе. Такія дзеянні, дадае правабаронца, наносяць шкоду ў тым ліку і іміджу нашай краіны – “дыскрэдытуюць Беларусь у вачах міжнароднай супольнасці”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства