viasna on patreon

Суд Маскоўскага раёна: Дзмітрый Мядзведзь

2011 2011-03-01T10:29:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miadzvedz02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У справе Дзмітрыя Мядзведзя аб'яўлены перапынак да 10 сакавіка - для азнаямлення з новымі абвінавачваннямі. У новым абвінаваўчым заключэнні фігуруюць пацярпелыя - больш за 10 супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыі атрымалі пашкоджанні. Сцвярджаецца таксама, што нібыта іншыя дэманстранты трымалі ў руках прылады для гвалтоўных дзеянняў - металічныя пруты, бутэлькі.
На думку праваабаронцаў, пракуратура, бачачы падчас папярэдніх працэсаў, што справа развальваецца, зараз спрабуе ўзмоцніць сваю пазіцыю праз "узброены супраціў" і "ахвяраў-міліцыянтаў".   

10-50. Аб'яўлены 20-хвілінны перапынак у сувязі  з тым,  што Мядзведзеву перакваліфікавалі абвінавачваньне. Яно застаецца па ч.2 арт.293,
аднак больш дэталёва сфармуляванае.

10.40 У судзе Маскоўскага раёну пракурор абвінавачвае Дзьмітрыя Мядзьведзя ва ўзброеным супраціве і гвалтоўных дзеяньнях супраць некалькіх міліцыянтаў. Імкнуўся прарваць ачапленьне, наносіў удары нагамі. Суд далучае да справы паказанні пацярпелых міліцыянтаў, якіх каля 10.

10-13 Менскага прадпрымальніка Дзьмітрыя Мядзведзя даставілі ў залю суда Маскоўскага раёну. Відэа і фотаздымкі забароненыя.

10-10 Суддзі і пракурора пакуль няма. Фотакарэспандэнтаў і відэааператараў папрасілі выйсці ў 9:55. Людзей сабралася поўная зала.  Суддзя – Алена Рудніцкая, пракурор- Мазоўка.Адвакат - Сяргей Лепеш.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства