viasna on patreon

Суд Фрунзенскага раёна: Атрошчанкаў, Малчанаў, Новік (абнаўляецца)

2011 2011-03-01T11:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельніка акцыі пратэсту 19 снежня ў Менску Аляксандра Малчанава, крымінальная справа якога мусіць быць сёньня разгледжаная  ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы, апроч удзелу ў масавых беспарадках (частка 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) вінавацяць таксама і па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу (зьнявага дзяржаўных сімвалаў).

9-40. У невялічкую судову залю на 36 месцаў пакуль запускаюць родных па прад’яўленьні пашпарту.

У 10-00 судзьдзя Тацяна Чаркас распачне працэс над Аляксандрам Атрошчанкавым, Зьмітром Новікам і Аляксандрам Малчанавым.

10-10. Суд яшчэ не пачаўся. Увесь трэці паверх і лесьвіцы забіты людзьмі, а месцаў у зале пасяджэньняў мала. Людзі заспявалі “Магутны Божа”. Да іх звярнуўся старшыня суду з папярэджаннем, што яны замінаюць працы.

10-20. Суддзя забараніў фота і відэаздымку.

11-00. Суддзя разгледзела хадайніцтва адваката Зміцера Новіка аб змяненні меры стрыманьня яе падабароннаму. Пасьля кароткага перапынку ў хадайніцтве адмоўлена.

11-15. Аляксандр Атрошчанкаў сваёй віны не прызнае, Зьміцер Новік прызнаў часткова, а Аляксандр Малчанаў цалкам прызнаў усе абвінавачаньні.

11-30. Зачытанае абвінавачванне Малчанаву: абраза дзяржаўных сімвалаў. Сарваў з будынку КДБ два чырвона-зялёныя сцягі. Прадстаўнік абвінавачвання кажа, што Малчанаў быў п’яны і дзейнічаў у згодзе з Атрошчанкавым і Новікам. З ужываннем фізычнай сілы незаконна спрабаваў патрапіць у Дом урада.

Новіка вінавацяць у тым, што ён разам з натоўпам браў актыўны ўдзел у масавых беспарадках з узброеным супрацівам прадстаўнікам улады. Каля 22.00 19 снежня разам з Малчанавым і Атрошчанкавым спрабаваў незаконна прайсці ў Дом урада. Нанёс не меней за 21 удар у дзверы.

Атрошчанкаў абвінавачваецца ў тым, што дзейнічаў у складзе натоўпу, узяў актыўны ўдзел ў масавых беспарадках. У 22.15 ён узгоднена з Малчанавым і Новікам спрабаваў з прымяненнем фізічнай сілы трапіць у Дом урада. Нанёс не меней за адзін удар.

11-50. Прадстаўнік абвінавачваньня Воласава дапытвае Аляксандра Атрошчанкава.

12.25 Адвакат папрасіў далучыць да справы рэкамэндацыйны ліст, які пацьвярджае, што на момант знаходжаньня на Плошчы Атрошчанкаў супрацоўнічаў зь міжнародным інфармацыйным парталам Delfi.Судзьдзя далучыла дакумэнт да справы (Радыё Свабода).

13-10. Пасьля допыту абвінавачаных у судзе абвешчаны перапынак да 14 гадзін.

14-05. Працэс аднавіўся. Дапытваюць 5 сьведак. Першым дапытваюць сьведку Сяргея Сазонава, студэнта з Барысава, сябра Малчанава. Сазонаў паведаміў, што Малчанаў раней быў у арганізацыі «Зубр». Прадстаўніца абвінавачваньня распытвае сьведку пра палітычныя погляды Малчанава. Сазонаў паведаміў, што Малчанаў яму тэлефанаваў 19-га з Плошчы, але ніякай канкрэтыкі не казаў (Радыё Свабода).

16-15. Допыты сьведкаў скончаныя. Пачынаюць вывучаць відэаіматэрыялы.  Пракурор Воласава каментуе, што на відэазапісу зафіксаваныя дзеяньні Малчанава

17-25. У судзе абвесьцілі перапынак да 10.00 2 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства