Актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачаньне
https://spring96.org/be/news/41421
2011
2011-02-22T12:11:17+0200
2011-02-22T12:11:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
21 лютага моладзеваму актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня. Пра гэта са спасылкай на адваката паведаміла «Свабодзе» ягоная маці Алена Ліхавід. Санкцыя паводле гэтага абвінавачаньня — да 8 гадоў зьняволеньня.
«З 22 лютага сына пачнуць знаёміць з матэрыяламі справы. Пачуваецца Мікіта нармальна, на ўмовы ня скардзіцца, не разгубіўся, перадае прывітаньні сябрам», — паведаміла Алена Ліхавід.
Паводле такога ж артыкула, 293 частка 2, на мінулым тыдні ў Фрунзенскім судзе быў асуджаны на 4 гады калёніі строгага рэжыму ўдзельнік падзей 19 сьнежня Васіль Парфянкоў.